Беларусы масава выязджаюць з правінцыі
За 20 гадоў колькасць насельніцтва скарацілася ва ўсіх раёнах, за выключэннем трох. Гэта вынікае са звестак Нацстата па стане на 1 студзеня бягучага года.
Так, на Берасцейшчыне колькасць насельніцтва скарацілася на 105,5 тысяч чалавек, на Гарадзеншчыне – амаль на 152 тысячы, на Віцебшчыне – на 216 тысяч. Рост колькасці насельніцтва зафіксаваны толькі ў Мазырскім, Менскім і Дзяржынскім раёнах. Пры гэтым у абласных цэнтрах і самым Менску колькасць насельніцтва наадварот павялічваецца. Агулам на 1 студзеня колькасць насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 505 тысяч чалавек, і скарацілася за апошнія 20 гадоў на 637 тысяч.
Паводле БелаПАН
Фота vitebskcity.info