Беларусы могуць падаць дакументы на дадатковы набор у ЕГУ



Маладыя беларусы атрымалі магчымасць падаць дакументы на дадатковы набор у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў Вільні.

Гаворыць кіраўнік аддзела камунікацый ЕГУ Максімас Мілта:

– Агулам прапануюцца тры бакалаўрскія праграмы і тры магістарскія праграмы, і адбываецца воркшоп, які называецца “Як стаць студэнтам ЕГУ”, падчас якога мы сустракаемся з абітурыентамі і іхнымі бацькамі, распавядаем пра асаблівасці жыцця ў Вільні, здачы іспытаў. Будуць адбывацца ў Менску іспыты абавязкова па эсэ, па кампзіцыі, па замежнай мове. І таксама мы распавядаем аб усіх пытаннях, якія звычайна ўзнікаюць падчас паступлення ў ЕГУ.

ЕГУ заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, як альтэрнатыва ў сферы гуманітарнай адукацыі. У 2004 годзе ўніверсітэт быў вымушаны спыніць сваю працу ў Беларусі і перабрацца ў Вільню. У ЕГУ для грамадзянаў Беларусі існуюць пэўныя льготы пры навучанні.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара