Беларусы на канферэнцыі па правах чалавека ў Чыкага
Беларусы падтрымалі канферэнцыю па правах чалавека, якая прайшла ў ЗША, у Чыкага, з 1 па 3 сакавіка, якую арганізавала сусветна вядомая міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін, якія асвятлялі асноўныя праблемы свайго рэгіёна. Так беларусы закранулі такія праблемы, як адсутнасць дэмакратыі ў краіне, адсутнасць свабоды слова і свабоды СМІ, пераслед іншадумцаў. Гэтак жа была паднятая праблема таго, што судовая сістэма ў Беларусі не мае незалежнасці і схільная палітычнаму ўмяшанню.
Андрэй Пушкароў
