Беларусы на выставе, прысвечанай Дню абаронцы Украіны



Беларускія добраахвотнікі ўзялі ўдзел у выставе прысвечанай Дню абаронцы Украіны, якая адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайны ў Кіеве.

12096506_1651302915152440_1657649506499929701_n

„Упершыню з 20-х гадоў мінулага стагоддзя наш нацыянальны баявы сцяг шануецца на дзяржаўным узроўні. Сёння ў нацыянальным музее Другой Сусветнай Вайны была прэзентавана вялікая выстава прысвечаная Дню абаронцы Украіны. Асобнае месца ў гэтай выставе было прысвечана беларускім добраахвотнікам, якія бралі ўдзел у вайне на Усходзе Украіны. Мерапрыемства праходзіла пад песні Алеся „Тараса” Чаркашына, якія былі напісаныя на фронце. Асобная падзяка каналу 1+1 і камандзе ТСН, за дапамогу арганізацыі гэтай выставы і іх абʼектыўную, адважную працу на фронце,” – паведамляе ў сваім Facebook-акаўнце Згуртаваньне Патрыётаў”.

12119113_1651291895153542_6209376791602451196_n

12118791_1651291945153537_9173170941119804439_n