Беларусы нагадаюць Еўрапарламенту пра лёс Мікалая Статкевіча
14 гадоў таму
Беларусы нагадаюць Еўрапарламенту пра лёс Мікалая Статкевіча.
Актывісты партыі „Народная Грамада” і прадстаўнікі іншых палітычных рухаў правядуць каля Еўрапарламента ў Бруселі акцыю ў падтрымку лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў зняволенні 1250 дзён. Акцыя адбудзецца 8 лістапада каля будынка Еўрапарламента ў Бруселі пры падтрымцы сайта Charter97.org і грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь”.
Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 года, пазней асудзілі на 14 гадоў зняволення па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў”. Ужо больш за 230 дзён ад палітвязня няма ніякіх навінаў, да яго не пускаюць і адваката.
Беларускае Радыё Рацыя