Вынік апытання: супраць падвышэння пенсійнага ўзросту



Падвышэнне пенсійнага ўзросту не падтрымліваюць 90-98 працэнтаў грамадзян Беларусі. Такія вынікі апытанняў у трох сацыяльных сетках падвялі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). У апытанні прыняло ўдзел каля чатырох тысяч чалавек, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Мы правялі сваё невялікае апытанне на ўласных рэсурсах. Выявілі зусім іншыя тэндэнцыі, не тыя, пра якія нам кажуць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. 90 і болей адсоткаў тых людзей, якія выказаліся, – яны супраць падвышэння ўзросту. Людзі апытваліся ў трох сацыяльных сетках, прычым гэта людзі па сацыяльным статусе і пра ўзросту – зусім розныя.

Напрыклад, у сацыяльнай сетцы „Укантакце” – дзе пераважна маладыя людзі – выказваліся супраць. У “Аднакласніках” – дзе пераважна людзі сярэдняга і сталага ўзросту – таксама не падтрымліваюць пенсійную рэформу.

Беларускае Радыё Рацыя