Беларусы падраблялі пад Варшавай парфумы сусветных марак
Каля 9 тысяч штук пакункаў падробленых парфумаў вядомых сусветных марак канфіскавалі падчас сумеснай аперацыі пад Надажынам, што побач з Варшавай, супрацоўнікі мытных і падатковых органаў сумесна з паліцыяй. Рынкавы кошт такіх арыгінальных вырабаў складае каля 1,3 мільёна злотых, паведамляе тэлеканал polsatnews.pl.
Затрыманыя мужчына і жанчына, якія працавалі на падпольнай вытворчасці, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Іх абвінавачваюць у вырабе кантрафактнай прадукцыі.
Склад падробленых парфум знаходзіўся на адным з прыватных участкаў.
