Беларусы падтрымалі пікет „Новай Свабоды Расеі”



9 чэрвеня прадстаўнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) падтрымалі пікет палітычнай арганізацыі „Новая Свабода Расеі”.

Падчас правядзення пікету, кіраўніком арганізацыі, Яўгенам Маленкам, было агучана што напярэдадні Дня Расеі важна звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў краіне – рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыйных дзеячаў, адсутнасць свабоды слова, распальванне вайны, анэксію Крыма.

Мы, беларусы, сутыкаемся з падобнымі праблемамі ў нашай краіне – падтрымаў яго Андрэй Пушкароў, старшыня аддзелу БАЗА Паўднёвай Фларыды – У нас так жа поўная ўседазволенасць улады і нязменная дыктатура Лукашэнкі.

У ходзе мерапрыемства удзельнікамі быў падпісаны ліст з патрабаваннем вызваліць усіх асуджаных па палітычных матывах.