Беларусы пакутуюць з-за спякоты



У Беларусі, з-за спякоты, з канца чэрвеня па сённяшні дзень, каля 250 чалавек звярнуліся па экстраную медыцынскую дапамогу, 54 з іх былі шпіталізаваныя. Усе яны атрымалі так званыя тэмпературныя траўмы. Пры такім надвор’і ёсць пагроза цеплавога або сонечнага ўдару, – засцерагае лекард Дзмітрый Паўлаў:

„Цеплавы ўдар можна атрымаць і ў памяшканні. Калі ў памяшканні маецца высокая тэмпература, то могуць развіцца сімптомы уласцівыя цеплавому ўдару: галавакружэнне, страта свядомасці. Сонечны ўдар адрозніваецца тым, што яго можна атрымаць у асноўным на вуліцы, знаходзячыся без галаўнога ўбору. Вонкава яны вельмі падобныя. На самай справе лечацца яны прыкладна аднолькава. Зараз зноў жа, пагроза абодвух станаў вельмі высокая, таму вельмі важна старацца як мага менш знаходзіцца на спякоце або пад сонцам”.

Суразмоўца дадае, што самае страшнае, калі чалавек з-за цеплавога або сонечнага ўдару губляе прытомнасць ў вадзе ці каля яе, як правіла такія здарэнні завяршаюцца трагічна.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя