Беларусы паступаюць у расейскія ВНУ, каб не служыць?



Каля 25 тысяч беларусаў вучыцца ў вышэйшых навучальных установах Расеі. Што выклікае ў беларускіх абітурыентаў павышаны інтарэс да расейскіх універсітэтаў? На думку настаўніцы з Воршы Валянціны Ігнаценкі, праз якую прайшлі сотні вучняў, асноўнай прычынай паступлення ў Расею для беларусаў з’яўляецца магчымасць не ісці служыць у войска, якое зноў апынулася ў цэнтры скандалу.

Наконт якасці адукацыі – ці ў нас, ці ў Расеі – я лічу, што ўсюды ўзровень вельмі нізкі. І калі яны едуць у Расею, гэта толькі прыкрыццё ад таго, каб не забралі ў войска. Бо тут ловіць міліцыя, прыходзяць дадому, пагражаюць, былі выпадкі арышту.

Валянціна Ігнаценка не лічыць расейскую адукацыю на парадак вышэйшай за беларускую. На яе думку, узровень шэрагу расейскіх універсітэтаў, у якія паступаюць беларусы, нічым не вышэйшы ад айчынных. І тут якраз у выбары расейскай ВНУ грае ролю магчымасць не служыць у войску.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша

Фота ілюстрацыйнае: kastingi.com