Беларусы перамаглі ў спаборніцтвах па праграмаванні ад Google



Беларусы Раман Удавічэнка і Сяргей Жгіроўскі занялі першае месца ў спаборніцтве Google Hash Code — 2016. Пра гэта гаворыцца на сайце конкурсу.

Раман і Сяргей выступалі ў камандзе YMTeam і набралі 1 017 218 балаў. Другое месца дасталася расейскай камандзе Ababahalamaha (991 562 балаў), трэцяе — камандзе Die Bergbokbende з ПАР (964 632).

праграмісты

Абодва беларусы працуюць у менскім прадстаўніцтве кампаніі «Яндэкс». Раней яны неаднаразова ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па спартовым праграмаванні, такіх як ACM і Google Code Jam. У якасці прыза кожны з іх атрымаў прадукты Google мінімальным коштам 190 еўра.

Google Hash Code — гэта камандны конкурс праграмавання, арганізаваны Google для студэнтаў і прафесіяналаў галіны (18+) з Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі. Удзельнічаць у ім маглі як студэнты, так і прафесіяналы.

Адборавы тур спаборніцтваў праходзіў 11 лютага, у ім брала ўдзел больш за 17 000 чалавек. Фінал адбыўся 19 сакавіка ў Парыжскім офісе Google.

tut.by