Беларусы пра Украіну: Вайна ідзе, глядзім і слёзы праліваем…



Карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя апытаў людзей ў Талачынскім раёне, што на Віцебшчыне – у пасёлках Слаўнае, Коханава ды ў вёсцы з красамоўнай назвай Майдан: што, на іх думку, адбываецца ва Украіне?

– Я гляджу навіны пра Украіну толькі па беларускім тэлебачанні, бо там інфармацыя падаецца больш нейтральна, чым на расейскім – там зусім, чорт ведае што.

 – Я не супраць Наваросіі, але крыўдна і губляць частку Украіны ўкраінцам – гэта ўсё зразумела.

 – Вайна ідзе, глядзім і слёзы праліваем. Дзеці без бацькоў застаюцца.

28 жніўня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызнаў факт ўварвання ва Украіну расейскіх войскаў.

Беларускае Радыё Рацыя