Беларусы працягваюць актыўнасць і ў замежжы
У 2020 годзе ў палітыку ўключылася бальшыня беларусаў, якім надакучылі фальсіфікацыі на выбарах. Сярод іх аказалася Вера Каралюк з Менску.
Яе грамадзянская пазіцыя супраціву прывяла да эміграцыі. Цяпер Вера з сынам у Літве. Але і тут ужо не кінула актыўнага грамадскага жыцця. Яны з сынам працуюць, ім падабаецца жыццё ў еўрапейскай краіне, кажа Вера:
– На мяне была заведзеная крымінальная справа за распаўсюд улётак.
РР: Толькі гэта?
– Не толькі гэта, але ж крымінальная справа толькі за гэта. Але я шмат чаго іншага рабіла, але казаць не буду што.
Паводле Веры, яна ўпэўнена, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца ў бок праўды і справядлівасці, але для гэтага трэба час і агульныя намаганні.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя