Беларусы рыхтуюцца да нядзельнага Маршу



Тэлеграм-канал „Баста” заклікае грамадзян Беларусі на новы мірны марш. У звароце гаворыцца наступнае: „Не дамо прадаць краіну. Пачынаем падрыхтоўку да нядзельнага Маршу”.

„Кожны дзень беларусы дэманструюць цуды гераізму, самаарганізаванасці і смеласці. Сёння акцыі ў Менску адбыліся ў дзясятках мясцін горада. Жыхары розных раёнаў праводзілі маршы, ланцугі салідарнасці, партызанскія акцыі, абаранялі адзін аднаго і давалі адпор бандытам і віжам, піша тэлеграм-канал „Баста!”.

Нам нельга спыняцца. Трэба працягваць ціск на ўладу і дамагацца выканання нашых патрабаванняў. Таксама нельга забывацца на тое, што ў пачатку наступнага тыдня Саша-таракан збіраецца ў Маскву, і тэма іх сустрэчы з Пуціным нам добра вядомая. Гэта – торг вакол незалежнасці нашай радзімы.

13 верасня ў Менску і іншых гарадах краіны мы выходзім на традыцыйны Марш, каб запатрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і вызвалення палітвязняў. Таксама мы павінны прадэманстраваць гатоўнасць абараняць незалежнасць Беларусі. „Не дамо прадаць краіну!” – гэтыя словы павінны гучна прагучаць на ўвесь свет.

Рыхтуемся да нядзельнага Маршу ўжо з заўтрашняга дня. Абыходзім усіх суседзяў з пад’езду, абзвоньваем усіх родных і сяброў, нагадваем пра акцыю. Распаўсюджваем інфармацыю ў чатах дамоў, кварталаў, мікрараёнаў. Запрашаем на Марш падчас вячэрніх акцый заўтра і паслязаўтра.

13 верасня, 14.00. Менск, плошча Незалежнасці/праспект Незалежнасці/цэнтр горада. Іншыя гарады – цэнтральныя вуліцы і плошчы.

Не дамо прадаць краіну!”

charter97.org