Беларусы салідарныя з віцебскім праваабаронцам



У інтэрнэце праходзіць акцыя ў падтрымку Паўла Левінава, які пачаў адбываць арышт за асвятленне «Маршаў недармаедаў» у Віцебску. Да акцыі далучыліся: актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка і Андрэй Стрыжак, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

Пра пачатак акцыі заявіў Леанід Судаленка:

Сябры, сёння вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў пачаў адбываць 15 сутак адміністратыўнага арышту за маніторынг акцый пратэстаў «дармаедаў» у Віцебску. Паша мае патрэбу ў нашай падтрымцы. Прашу ўсіх далучацца да інтэрнэт-акцыі „Я такі, як Паша!” І вядома ж, я прашу пісаць лісты і паштоўкі на адрас: 210038, г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, 59а, ІЧУ пры УУС Віцаблвыканкама, Паўлу Левінаву.

[Not a valid template]# ятакіякпаша