Беларусы шукаюць справядлівасці ў ААН



Беларусь – другая краіна ў свеце паводле колькасці рашэнняў, прынятых у камітэце ААН па правах чалавека. Гэта сведчыць пра тое, што беларусы шукаюць справядлівасці ў наднацыянальных структурах, паколькі на радзіме абараніць свае правы часта складана.

Кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка кажа, што ў Камітэце знаходзіцца больш за 70 рашэнняў адносна Беларусі:

– Наша краіна заўсёды кажа пра тое, што Беларусь з’яўляецца заснавальнікам ААН, як бы паказваюць, што Беларусь клапоціцца. Практыка паказвае, што яна насамрэч не клапоціцца пра чалавека таму, што не гледзячы на тое, што ўжо існуе 73 рашэння, якія краіна павінна выконваць, краіна не спяшаецца выканаць ніводнае з іх.

У камітэце ААН па правах чалавека знаходзяцца скаргі, датычныя парушэнняў Беларуссю фундаментальных правоў чалавека. Гэта права на свабоду мірных сходаў, права на свабоду выказвання, права на справядлівы і незалежны суд, права абірацца і быць абраным.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель