Беларусы стала атабарацца ў Антарктыдзе
Будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі завершыцца ў 2019 годзе.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў:
– Завяршаецца стварэнне беларускай антарктычнай станцыі. Мы пра гэта казалі, і ў гэтым годзе мы цалкам завершым мантаж, стварэнне. Гэта будзе пастаянна дзеючая станцыя. Мы зможам там знаходзіцца не сезон, а круглагадзічна. У лістападзе мінулага года пачала сваю працу адзінаццатая антарктычная экспедыцыя. Мы лічым, што асваенне палярных тэрыторый па складанасці і рэсурсах прыкладна прыраўніваецца да касмічнай дзейнасці.
Зараз ва Усходняй Антарктыдзе знаходзяцца восем беларускіх палярнікаў, 11-ю экспедыцыю традыцыйна ўзначальвае навуковец Аляксей Гайдашоў.
Беларускае Радыё Рацыя