Беларусы сталі часцей трапляць у лекавальна-працоўныя прафілакторыі



Летась у лекава-працоўныя прафілакторыі Беларусі накіравалі 7 320 чалавек. Праваабаронцы „Вясны” прааналізавалі, як змянялася гэта лічба ў апошнія гады — і пры чым тут пратэсты.

„У сярэднім колькасць асоб, накіраваных у ЛПП, у апошнія гады вагалася ў раёне 6-7 тысяч чалавек. Менш было ў 2020 годзе, бо дзейным уладам на той час было зусім не да ЛПП — яны былі занятыя зачысткай пратэстаў і затрыманнямі нязгодных. Але ўжо ў 2022 годзе ў так званыя „прафілакторыі” было скіравана 7 320 грамадзянаў”, — піша „Вясна”.

Асноўны метад лячэння ў ЛПП — прымусовая праца, адзначаюць праваабаронцы. Яны лічаць, што ўтрыманне ў ЛПП з’яўляецца формай пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя