Беларусы сталі радзей браць і скасоўваць шлюбы
Беларусы сталі радзей браць шлюбы і разводзіцца. Пра гэта сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Так, у мінулым годзе ў рэспубліцы было зарэгістравана 82 тыс. новый сямейных саюзаў, скасавана 33 тыс. шлюбаў. Паводле аператыўных статыстычных даных, у 2015 годзе колькасць шлюбаў у параўнанні з 2014-м знізілася на 2,3 працэнта, разводаў стала менш на 5,4 працэнта.
У мінулым годзе на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 8,6 шлюбаў (у 2014-м – 8,9, у 2013-м – 9,2) і 3,5 разводаў (у 2014-м – 3,7, у 2013-м – 3,8).