Беларусы сталі радзей жаніцца і разводзіцца
Усяго ў 2015 годзе ў краіне зарэгістравана больш за 82 тысяч шлюбаў, што прыкладна на дзве тысячы менш, чым у 2014 годзе.
Пра гэта распавёў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, перадае tut.by.
У 2015 годзе ў параўнанні з папярэднім годам колькасць разводаў зменшылася на 3,8%, а шлюбаў на 2,2%. Пры гэтым амаль 60% шлюбаў з больш чым 82 тысяч зарэгістраваныя ва ўрачыстай абстаноўцы. У такой жа атмасферы зарэгістраваныя і 704 „залатых” і 769 «срэбных» вясельных юбілеяў.
Цікава, што беларусы сталі радзей ўсталёўваць бацькоўства (на 9,2%) і змяняць прозвішча, імя і імя па бацьку (на 8,4%).
