Беларусы стаміліся ад жабрацкага існавання і свавольства ўладаў
Беларусы не згодны больш на сваё жабрацкае існаванне. Абсалютная бальшыня ўбачыла нікчэмнасць сённяшняй улады, яе дэспатыю і больш не згодна мірыцца, кажа жыхарка вёскі Новыя Засімавічы Пружанскага раёна Таццяна Шувалава:
– Увесь выканкам быў. Яны мне агучылі 943 рублі сярэдні заробак па раёне. Хто ў нас такія грошы атрымлівае?! Калі я спытался, з якой мэтай у нас у райвыканкаме ўсталяваны турнікет, старшыня райвыканкама сказаў: “Вы што, не разумееце, у якой краіне мы жывём?”
– Уся ўлада ў чыноўнікаў, а народ голаса не мае.
– А чаму мы гэтага не разумелі ранней? Гэта бязмежжа.
-Гэтае бязмежжа проста “дастала”. Я застаўся без працы.
Паводле суразмоўцаў, цяпер дзейнічае ў краіне непрафесійная каманда начале з Лукашэнкам. І не толькі непрафесійная ў гаспадарчым плане, але і злачынная, калі ўзяць фальсіфікацыі на выбарах, паводзіны падчас пандэміі каронавірусу, рэпрэсіі супраць людзей, не згодных з уладай.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелаПАН