Беларусы Тбілісі: памятаем Героя
Беларусы Тбілісі ўшанавалі памяць Андрэя Зельцэра.
Акцыя адбылася ў цэнтры грузінскай сталіцы на Плошчы Свабоды. На акцыю прыйшло некалькі дзясяткаў беларусаў, што былі вымушаныя пакінуць Радзіму. Для большасці з прысутных на акцыі Андрэй быў Героем, які супрацьстаяў невядомым людзям у цывільным. Як кажуць актывісты, Андрэй назаўсёды застанецца ў іх памяці як Герой Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
