Беларусы трапілі ў аварыю ў Падмаскоўі
Шэсць чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення мікрааўтобуса і грузавіка на трасе ў Падмаскоўі. Як паведамілі ТАСС у ДІБДР Расеі, пацярпелымі апынуліся грамадзяне Манголіі і Беларусі.
«На 108 км М10 «Расея» кіроўца, кіруючы аўтобусам Mercedes-Benz Sprinter, здзейсніў наезд на грузавую аўтамашыну Scania, якая спынілася наперадзе для павароту налева. У выніку ДТЗ кіроўца і пяць пасажыраў аўтобуса атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны», – сказаў суразмоўца.
Ён таксама адзначыў, што ўсяго ў мікрааўтобусе, які рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Маскву, знаходзіліся восем пасажыраў, пяцёра з іх – грамадзяне Манголіі, трое – з Беларусі.
