Менск: трэці дзень пратэстаў (абноўлена)



У Менску побач з гандлёвым цэнтрам „Карона” ў мікрараёне Уручча заўважылі бронеаўтамабіль Dajiang з кулямётам на даху. Фотаздымкі публікуе тэлеграм-канал „Краіна для жыцця LIVE”.

Фота: „Краіна для жыцця LIVE”

* * * 

У раёне станцыі метро „Пушкінская” ў Менску моцна збіты аператар партала tut.by Усевалад Зарубін. Як паведамляе сам партал, у Зарубіна, магчыма, зламаная нага. Сілавікі разбілі яго тэхніку і адабралі пашпарт. На скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і сквера Сердзіча АМАП разганяе людзей.

Фота: REUTERS

У раёне станцыі метро „Пушкінская” фатографу „Асашыэйтэд Прэс” Сяргею Грыцу сілавікі разбілі камеру і забралі флэш-карту. Флэш-карты таксама забралі ў фатографаў партала tut.by Дар’і Буракінай і „Нашай Нівы” Надзеі Бужан.

Зараз рух транспарту па вуліцы Прытыцкага ў абодва бакі перакрыты, часам рухаецца толькі міліцэйская спецтэхніка, зрэдку — грамадскі транспарт. Людзей у гэтым раёне няшмат.

АМАП узломвае дзверы пад’ездаў на праспекце Ракасоўскага, дзе хаваюцца людзі. Сілавікі затрымліваюць дэманстрантаў.

* * * 

У мікрарёне Серабранка чутна страляніна і выбухі, паведамляе «Радые Свабода». АМАПаўцы нападаюць на мірных гараджан, якія проста ідуць па тратуары.

Беларусы трэці дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў рэзідэнцкіх выбараў.

Па дадзеных Sputnik Беларусь, у цэнтр сталіцы  ўжо сцягнулі спецтэхніку, у тым ліку вадамёты і аўтазакі. Станцыі метро і ўсе прылеглыя крамы і кафэ зачыненыя. Платы ўздоўж скрыжавання ўпрыгожаныя кветкамі ў памяць пра мужчыну, які загінуў у панядзелак.

У Менску салдаты ўнутраных войск пачалі затрымліваць меркаваных пратэстоўцаў ля станцыі метро „Пушкінская”.

Плошчы Незалежнасці ў Менску цалкам заблакаваная, каля яе звыш трох дзясяткаў аўтобусаў АМАПу. Праход на праспект Незалежнасці закрыты, перакрытыя таксама вуліцы ў раёне чыгуначнага вакзалу, у прыватнасці вуліца Бабруйская. Як паведамляе „Белсат”, у  двор на праспекце Машэрава міліцыя і жаўнеры ўнутраных войскаў прыцягнулі вайсковую машыну на базе танка Т-64. Спераду коўш, які могуць прымяняць для расчысткі барыкадаў. Байцы ўнутраных войскаў Беларусі затрымліваюць людзей у цэнтры Менска. Яны ганяюцца за групамі людзей. Аўтамабілісты выказваюць сваё абурэнне гудкамі, але людзей у раёне метро Пушкінская ў Менску, становіцца ўсё больш.

Беларускае Радыё Рацыя