Беларусы ў Заходняй Германіі аб’ядналіся



Больш за сто чалавек. Беларусы ў Заходняй Германіі аб“ядналіся, іх суполка называецца – Libertas belarus. Чарговая акцыя ў нядзелю запланаваная ў Эсэне. Асаблівасць гарадоў у заходняй частцы Германіі, яны знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго, і таму мясцовыя беларусы акцыі арганізоўваюць папераменна ў буйнейшых гарадах: Кёльн, Дзюсельдорф, Бон, Эсен.

Стараемся не толькі стаяць на плошчы з акцыямі салідарнасці, але таксама інфармаваць пра сітуацыю ў Беларусі. Прынамсі зараз у Германіі ведаюць, як правільна называецца наша краіна, кажа беларуска, што жыве ў Кёльне, – Аксана Ракуціна:

– Мы усё ж такі размаўляем таксама з журналістамі, палітыкамі, пісьменнікамі. І гэтыя людзі прыходзілі да нас на акцыі, падтрымлівалі беларусаў, выказвалі сваю салідарнасць. Мы размаўляем з гэтымі людзьмі, знаходзімся з імі на сувязі, спрабуем расказаць як мага больш пра Беларусь, заклікаем іх да ўдзелу. Мне здаецца, у нас гэта дастаткова добра атрымліваецца. Таму што калі пра Беларусь яшчэ год таму мала ведалі, то зараз ужо ведаюць, як мы правільна называемся і што ў нас сапраўды адбываецца.

Беларусы ў Германіі акрамя акцый, на якія яны збіраюцца штонядзелю, таксама супрацоўнічаюць з мясцовымі арганізацыямі і структурамі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com