Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
Рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель і публіцыст, стаяў на чале паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве. Кастусь Каліноўскі змагаўся за сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў. Быў выдаўцом першай беларускай газеты „Мужыцкая праўда”.
У 177 гадавіну з дня нараджэння героя, беларуская моладзь ушанавала памяць Каліноўскага на яго малой Бацькаўшчыне.
Лідар „Беларускай Нацыянальнай Памяці” Анатоль Міхнавец выказаў спадзяванне, што хутка ў Мастаўлянах з’явіцца месца, прысвечанае памяці героя:
– У нас былі спробы і размовы з гаспадарамі, каб набыць зямлю ва ўласнасць і мець магчымасць ушанаваць памяць Каліноўскага. Крыўдна, калі прыязджаем сюды, а нам кажуць, што ніякіх помнікаў тут не будзе. Спадзяюся, што такі помнік у хуткім часе з’явіцца.
Пакаранне Кастуся Каліноўскага адбылося 22 сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні. Рэвалюцыянер па сёння застаецца адным з самых выдатных постацяў ў гісторыі Беларусі. У Мастаўлянах у сакавіку мае з’явіцца помнік, прысвечаны змагару.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Мастаўляны
Фота Аляксея Трубкіна