Беларусы Варшавы пра суд над Андрэем Пачобутам
У Беларусі судзяць журналіста, грамадскага дзеяча, прадстаўніка польскай меншасці ў Беларусі, вязня сумлення Андрэя Пачобута.
Суд праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Беларусы Варшавы лічаць, што суд зрабілі закрытым з-за адсутнасці доказаў. Бо незалежны журналіст не можа быць датычны да дзяржаўных таямніц, кажа былая беларуская чыноўніца Таццяна:
-Выглядае ён, канешне, дрэнна, калі глядзець на тое, як гэта было ў пачатку, калі яго затрымалі. Палітычна матываваны суд, які зрабілі закрытым. Насамрэч, усё робіцца так, як і з прадстаўнікамі “Вясны”.
Кажуць беларусы Варшавы:
-Гэта страшна. Я не да канца разумею, ці польскія ўлады нешта робяць для таго, каб спрабаваць выратаваць гэтага чалавека.
-Насамрэч, у Польшчы вельмі шмат сочаць за судом над Андрэем Пачобутам.
Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць у закліку да санкцый, у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні. Згодна санкцый артыкула, прадугледжваецца пакаранне ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя