Беларусы Варшавы вучыліся тактычнай медыцыне
Накласці жгуты, перавязаць рану ды спыніць кроў. У Варшаве прайшлі заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі, якія правёў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў.
Баец Тактычнай групы „Беларусь” патлумачыў, што менавіта ўменне аказаць першую медыцынскую дапамогу можа вырашыць лёс параненых:
– Гэта тое, што павінен ведаць і ўмець кожны: як спыніць кроў, як аказаць першую дапамогу. На маіх вачах загінуў не адзін хлопец. Потым ад медыкаў я даведаўся, што калі б былі пэўныя навыкі, то іх жыццё можна было б уратаваць. Я б мог уратаваць жыцці гэтых хлопцаў, калі б меў гэтыя навыкі, але на той час іх не было.
Таксама баец дадаў, што тактычная медыцына, то бок уменне аказваць першую дапамогу ў надзвычайных умовах, можа прыдасца як у вайсковым, гэтак і ў цывільным жыцці.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара