Беларусы Варшавы выйшлі на чарговую акцыю салідарнасці



Другі год выходзіць беларуская дыяспара Варшавы на акцыі ў нядзелю ў знак салідарнасці з беларусамі, якія засталіся дома. 24 кастрычніка прыйшло не так шмат людзей, але праца на акцыі была праведзена немалая. Гаварылі пра неабходнасць страйку. Анархіст Дзмітрый Паліенка зачытаў зварот да беларусаў вязня Ігара Аліневіча.

За асобным сталом людзі пісалі лісты палітвязням і падпісвалі петыцыю да Савета Еўропы аб непрызнанні Лукашэнкі і яго ўраду легітымнымі. Да гэтага іх запрашалі арганізатары акцыі:

– Цяпер вельмі складана што-небудзь зрабіць тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, тут мы таксама не вельмі можам дапамагчы тым, хто застаўся ўнутры. Важна не толькі на вуліцы паказваць сваю нязгоду, важна паказваць сваю нязгоду на паперы. Менавіта таму мы ініцыявалі збор подпісаў, якія мы накіруем у МЗС. У Радзе Еўропы знаходзіцца міністр замежных спраў кожнай краіны ЕС – яны павінны быць тымі, хто афіцыйна не прызнае Лукашэнку.

Поўны запіс слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Акцыя доўжылася паўтары гадзіны. Але, як заўсёды, пасля афіцыйнай часткі людзі абмяркоўвалі набалелае і планавалі будучую акцыю.

Беларускае Радыё Рацыя