Беларусы вучаць родную мову як замежную?



Беларускія дзеці ў школах вучаць родную мову як замежную. Пра тыя цяжкасці, з якімі шмат хто з першакласнікаў сутыкнецца на ўроках роднай мовы, распавядае настаўнік пачатковых класаў Чысценскай сярэдняй школы Маладэчанскага раёна Юрась Сянкевіч.

Беларуская мова

Юрась Сянкевіч:  Шчыра кажучы, гэта на 50% атрымалася выпадкова. Мой бацька хацеў аддаць мяне ў вайскоўцы. І пасля таго, як я праслужыў 2 гады ў войску, зразумеў, што калі б пайшоў па вайсковым шляху, то ўсё роўна там бы доўга не затрымаўся. Мая маці была цікавай і разумнай жанчынай. Яна мне раіла паступаць у педвучэльню. Так, я закончыў Лідскую педвучэльню пасля 8 класаў. Яшчэ нават паспеў у 1990 годзе, перад войскам, папрацаваць 2 месяцы. Пасля была служба.

Тады былі амбіцыі. Кожны мужчына бачыў сябе ў будучыні дырэктарам. Я нават дарос да намесніка дырэктара. Лёс склаўся так, што я ў рэшце рэшт вярнуўся да сваёй прафесіі – зноў стаў настаўнікам пачатковых класаў.

РР: Школа беларускамоўная ці расейскамоўная?

Юрась Сянкевіч:  У мяне заўсёды пытаюцца пра гэта. Спачатку – ці я выпадкам не настаўнік. А пасля пытаюць, ці часам не беларускай мовы настаўнік?

Настаўніку пачатковых класаў цяжка сказаць, што ён настаўнік менавіта беларускай мовы, бо вучыць і іншым прадметам.

Школа расейскамоўная. Хоць упершыню за 26 гадоў сваёй педагагічнай кар’еры я працую ў расейскамоўнай школе. Тры папярэднія, у якіх я працаваў, былі беларускамоўныя.

РР: У сэнсе ведання беларускай мовы дзеці прыходзяць падрыхтаваныя ці методыка набліжаная да вывучэння замежнай мовы.

Юрась Сянкевіч:   Таксама назіраецца тэндэнцыя. Напрыклад, мае апошнія 3 класы – гэта дзеці, якія вучыліся раней. І чым далей мы вучымся, тым менш непадрыхтаванымі ў плане беларускай мовы прыходзяць дзеці. Калі ўзяць мой восьмы клас, то яны ўвогуле не мелі праблем з беларускай мовай. У другіх дзяцей, што перайшлі зараз у шосты клас, трошкі горш было. І вось цяпер у першым класе я сутыкнуўся з тым, што ім што беларуская, што ангельская мова – амаль аднолькавае. І мяне гэта вельмі здзівіла. Ім аднолькава цяжкая для вывучэння і адна, і другая мова.

РР: Але ж дзякуючы вам яны спасцігаюць беларускую мову.

Юрась Сянкевіч:  Ну, так. Мне вельмі прыемна гэта.

У нас жа ёсць і факультатыўныя заняткі ў школе. І найбольшая колькасць бацькоў, якія падалі заявы на факультатыў па беларускай мове, гэта былі бацькі майго класа. Калі яны паступалі ў школу, то пабачылі, што я гавару па-беларуску. І трэцяя частка класа напісала заяву на факультатыў па беларускай мове. Гэта быў адзіны клас, які хадзіў на гэты факультатыў і замацоўваў там веды па беларускай мове.

У нас ёсць шмат дзяўчат, у якіх бабулі, дзядулі яшчэ з’яўляюцца носьбітамі беларускай мовы. Але шмат ёсць і такіх, якія не маюць папросту таго, у каго можна было б вучыцца мове.

Я маю зараз 4 Г клас. Там вучацца звычайныя беларусы, якія чуюць беларускую мову ад бабуль, бацькоў. Таму для іх гэта даволі натуральна. З імі значна прасцей працаваць, чым з дзецьмі, якія ніколі гэтай мовы не чулі.

Нават у сталіцы беларускіх школ і гімназій вобмаль. Бацькі з беларускамоўных сем’яў нярэдка вымушаныя аддаваць дзяцей у бліжэйшую – з рускай мовай навучання, бо не ў кожнага стае ўпартасці штодня вазіць дзяцей праз палову горада.

Максім Клімковіч, Беларускае Радыё Рацыя