Беларусы выказваюцца пра канфлікт ва Украіне



Беларусь зацікаўлена ў тым, каб не было эскалацыі канфлікту ва Украіне і, наколькі гэта магчыма, імкнецца ўціхамірыць там сітуацыю – заяўляе Аляксандр Лукашэнка. Украінскія падзеі працяглы час турбуюць і беларусаў. У гэтым пытанні грамадства падзялілася на два лагеры: прыхільнікаў і праціўнікаў імкнення ўкраінцаў да дэмакратыі. Больш актыўная частка грамадзян лічыць, што ваенныя падзеі ва ўсходняй Украіне адаб’юцца або ўжо адбіліся на Беларусі:

   На Беларусі гэта канешне адаб’ецца. Ужо адбілася. Многія нашы людзі ваююць і на адным, і на другім баку. Канешне, будзе Беларусь уцягнута ў гэту вайну, будуць гінуць нашы дзеці.

–   Мы не ўкраінцы. Украінцы ведаюць пра сваю годнасць, а мы – не.

–   Расейцаў тут сустрэнуць з хлебам, соллю і кветкамі. Беларусь ужо акупаваная імі на 99 адсоткаў.

–   Я лічу, што беларусы таксама будуць змагацца за сваю незалежнасць.

–   Як нас называлі БНФ-аўцамі, так цяпер такіх свядомых, як людзі кажуць, будуць называць яшчэ і бандэраўцамі.

Паводле грамадскіх актывістаў, для Беларусі страта незалежнасці стала актуальнай як ніколі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота collaboration.org.ua