Марш народнага трыбуналу
20 снежня ў Беларусі – 134-ы дзень пратэстаў.
17.45. Праваабаронцы сабралі прозвішчы 69 затрыманых падчас сённяшніх акцый пратэсту ў Беларусі: у Менску, Гародні, Берасці, Салігорску, Смілавічах, Наваполацку, Радашковічах, Віцебску, Барысаве і Бараўлянах.
16.25. Праезную частку Гарадскога вала ў бок Кальварыйскай перакрылі людзі з плакатам «Трыбунал».
Яны дзве хвіліны пастаялі і разышліся.
16.12. У Гародні затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук, паведамляе t.me/radiosvaboda.
Перад затрыманнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканне, дзе працавалі журналісткі, ламіліся «людзі ў цывільным». Сілавікі абяцаюць «праверыць дакументы і адпусціць».
* * *
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе імёны 27 затрыманых (па стане на 15.50).
Большасць з іх – у Менску, таксама затрыманні былі ў Барысаве, Салігорску, Гародні. Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманы сустаршыня страйкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун.
* * *
Менская вобласць. Дзяржынск выходзіць кожны дзень.
Берасце. Берасцейцы сёння таксама не засталіся ўбаку. Вялікі ланцуг салідарнасці на адной з вуліц горада над Бугам.
* * *
Гародня. Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне «ненастаяшчага прэзідэнта» Андрэя Янковіча і вулічнага музыкі Антона Сіліча.
Байцы АМАП вядуць па Савецкай вуліцы дзяўчыну ў чырвона-белым шаліку, паведамляе t.me/radiosvaboda.
Савецкую вуліцу патрулюе міліцыя і АМАП у форме, гуляе начальства міліцыі ў цывільным. Ходзяць людзі з чырвона-белымі парасонамі, у шапках Дзеда Мароза, белым і чырвоным адзенні.
* * *
Па стане на 14.30 валанцёрам вядомыя прозвішчы 10 затрыманых.
* * *
Яшчэ адзін «ланцуг салідарнасці» ў самым цэнтры Менску — ля плошчы Перамогі.
На Філатава і Народнай затрымалі не менш за 10 чалавек.
14.00. У раёне Залатой Горкі, як паведамляе Onliner, разагналі калону прыкладна з пяцідзесяці чалавек. Як мінімум некалькі чалавек былі затрыманыя. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі паваліў на зямлю жанчыну і ўпаў сам. Пасля гэтага дзяўчыну адвялі ў машыну.
13.30. Прайшлі затрыманні на «Спартыўнай», Прытыцкага, Грушаўцы.
Фота: @onlinerby
Калона людзей на вуліцы Валгаградскай.
Пратэстная калона людзей у двары на вуліцы Наўгародскай ў Менску.
Калона людзей на Серабранцы. Людзі скандуюць: Жыве Беларусь!
Усё больш людзей збіраецца ў калоны ў Менску.
У Наваполацку сёння прайшла такая акцыя.
Людзі са сцягамі выйшлі ў аграгарадку Прылукі.
У Менску на відэа трапіла жорсткае затрыманне мужчыны. Запіс зроблены ў двары на вуліцы Адзінцова.
11.35. У раёне вуліцы Матусевіча пачынае фармавацца калона пратэстоўцаў, а на Багдановіча стаіць «ланцуг салідарнасці», перадае t.me/radiosvaboda.
Яшчэ адзін ланцуг салідарнасці ў Менгску, фота radiosvaboda.
11.00. Спецтэхніка і сілавікі дзяжураць каля «Гіпа» ў Лошыцы і на Чурлёніса ў студэнцкай вёсцы.
Фота: Тут.бай
Па вул. Сапёраў ужо стаяць рубяжы, бусы, вадамёты, падвезлі і калючы дрот.
З самай раніцы пратэстуюць жыхары Заслаў’я і Воршы, паведамляе belsat.
10.15. Ланцуг салідарнасці ў Каменнай Горцы
Ужо па традыцыі з раніцы ў горад сцягваюць вайскоўцаў і тэхніку.
Спецтэхніка на Трактарнай, фота Тут.бай
Трактарны і велазавод сустракаюць раніцу нядзелі.
Трэба адзначыць, што акцыі ў некаторых раёнах сталіцы ўжо пачаліся, паведамляе tut.by. Пры гэтым людзі ладзілі акцыі і ў ноч на нядзелю:
Горад упрыгожаны перад нядзельнымі акцыямі пратэсту.