Беларусы, якія загінулі за Украіну



У „Кнізе памяці загінуўшых за Украіну”, сярод іншых, можна знайсці фотаздымкі і кароткую інфармацыю пра беларусаў загінуўшых падчас Антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. 

На сайце можна ўбачыць фотаздымкі загінуўшых Герояў, даведацца пра месцы і абставіны смерці, дадзеныя пра ўзнагароды, а таксама пра месцы пахавання. 

 

Аляксандр Будзько „Шустры”, г. Гомель (07.07.1973 – 17.11.2014).

Загінуў 17 лістапада 2014 года падчас выезда па целы загіблых вайскоўцаў, у раёне горада Дэбальцэва. Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Аляксандр, падарваўся на супрацьтанкавым радыёкіраваным фугасе ў раёне сяла Арлова-Іванаўка, Шахцёрскі раён, Данецкая вобласць.

 

Алег Верэніч „Лешый”, г. Лунінец (21.06.1984 – 09.09.2016).

Загінуў 9 верасня 2016 года на перадавых пазіцыях батальёна, у раёне горада Мар’інка (Данецкая вобласць) у выніку падрыву на выбуховым прыстасаванні.

 

Васіль Ганчарэнка „Вагон”, г. Наваградак (16.12.1972 – 31.08.2014).

Памёр 31 жніўня 2014 года ад хваробы ды памылковага дыягназу.

 

Зміцер Казачонак, в. Засценкі, Дубровенскі раён (31.10.1994 – 07.05.2015).

Загінуў 7 траўня 2015 года каля поўдня ў выніку мінамётнага абстрэла расейскімі баевікамі пазіцый брыгады на абарончых рубяжах каля селішча Луганскае (Данецкая вобласць).

 

Алег Падароўскі „Сняжок”/”Анубіс”, г. Берасце (30.07.1984 – 03.11.2016). 

Цяжка захварэў увосень 2015 года, цэлы год змагаўся з нядугам. Памёр у шпіталі Дняпра.

 

Юрый Сокалачка, в. Ластаўкі, Кобрынскі раён (29.06.1971 – 28.09.2014).

Загінуў 28 верасня 2014 года ў Данецкім аэрапорце ў выніку траплення снарада ў БТР .

 

Ігар Туркоў „Партызан”, г. Наваполацк (07.02.1966 – 12.02.2015).

Загінуў 12 лютага 2015 падчас правядзення „зачысткі” тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаванняў у сяле Логвінава, што на трасе Дэбальцэва – Арцёмаўск. 

 

Адзіны грамадзянін Беларусі сярод іх – гэта Алесь Чаркашын „Тарас”, г. Берасце, (27.09.1982 – 28.08.2015).

Памёр 28 жніўня 2015 года ў Запарожскім шпіталі ад цяжкіх аскепкавых раненняў, якія атрымаў 10 жніўня 2015 года ў баі паблізу сяла Белая Каменка, Данецкая вобласць.

Беларускае Радыё Рацыя