Беларусы спрабавалі перамясціць праз мяжу цыгарэты лятальным апаратам
Полацкія памежнікі спынілі спробу перамяшчэння тытунёвых вырабаў у Латвію.
Па дадзеных прэс-службы дзяржаўнага памежнага камітэта, інцыдэнт адбыўся ў памежнай зоне ў Браслаўскім раёне. Трывожная група паблізу ад мяжы выявіла двух невядомых, якія спрабавалі незаконна перамясціць цераз мяжу кантрабанду з дапамогай беспілотнага лятальнага апарата.
Пры затрыманні парушальнікі не падпарадкаваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў памежнай службы і паспрабавалі ўцячы, аднак былі затрыманыя. Імі апынуліся грамадзяне Беларусі 1980 і 1995 гадоў нараджэння.
У парушальнікаў канфіскавалі чатыры скрыні цыгарэт, беспілотны лятальны апарат, прылады яго кіравання і запуску, ды партатыўны цеплавізар.
Беларускае Радыё Рацыя