Беларусы збілі ў маскоўскім бары зорку фільма „Таксі”
Інцыдэнт адбыўся ў караоке-клубе „Войс” у ноч на 5 жніўня.
Французскі актор Самі Насэры адпачываў разам са сваім братам у начным клубе. Іх кампанія паводзіла сябе гучна, з-за чаго сядзеўшыя побач беларусы зрабілі ім заўвагу. Актор адказаў абразліва, з-за чаго і пачалася бойка, піша Life.
Насэры некалькі разоў ударылі па твары і руцэ, якой ён спрабаваў закрыцца ад нападніка. У бальніцу знакамітасць адправілася толькі раніцай, дзе аказалі меддапамогу і адпусцілі дадому.
Расейскія СМІ адзначаюць, што актор атрымаў у бойцы чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпела таксама і афіцыянтка.
