Беларусы ЗША збіраюць сродкі на экіпіроўку беларускіх добраахвотнікаў



Беларусы ЗША збіраюць спецыяльную амуніцыю, медыкаменты, аптэчкі, а таксама сродкі на іх закупку і адпраўку ва Ўкраіну ў падраздзяленні беларускіх добраахвотнікаў, якія вырашылі змагацца супраць нападу расейскай арміі на Ўкраіну. З такой ініцыятывай выступілі парафіяльная рада Катэдральнага сабору Святога Кірылы Тураўскага і Галоўная ўправа Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Пры беларускай царкве ў Нью-Ёрку створаны Каардынацыйны цэнтр.

Гаворыць адзін з каардынатараў ініцыятывы Андрэй Дундукоў:

-Добраахвотнікі прыходзяць на месца. Спачатку ім давалі толькі аўтамат, чатыры магазіны і падсумак. Дзякуй Богу, хлопцы патрохі экіпіруюцца, украінцы таксама актыўна дзеляцца тым, што ёсць. Чэшская дыяспара вельмі моцна дапамагла Беларусі. Яны сабралі добрую колькасць камплектаў для беларусаў – ад шкарпэтак да касак. Беларусы ўсё прыходзяць, прыходзяць і прыходзяць.

На сённяшні дзень вядома ўжо больш як пра тысячу беларусаў, якія вырашыліся змагацца поплеч з украінцамі супраць расейскіх акупантаў. У тым ліку некаторыя з іх прыляцелі туды нават са Злучаных Штатаў Амерыкі.

Адрас Сабору:

401 Atlantic Ave.

Brooklyn, NY 11217.

Кантактная інфармацыя каардэнатараў Цэнтру:

Віктар Данілаў: (347)-337-4104

Андрусь Дундукоў: (347)-447-1953

Аляксандр Хомчанка (347)-598-7999

Беларусы з „Белага Легіёну” сталі побач у шыхт з абаронцамі Украіны. Яны атрымалі зброю і поруч з украінскімі сябрамі адбіваюцца ад маскоўскай навалы. Але яшчэ патрэбны дадатковы лаштунак.

Патрэбны:

 шлемы

 бронепліты (спераду ды ззаду)

 плітаноскі

 тактычныя паясы

 падсумкі

 абарона для вачэй

 абарона для вушэй

 накаленнікі

 аптэчкі.

„Калі ласка, дапамажыце тым, хто змагаецца з расейскімі агрэсарамі!!! Зараз лёс Беларусі вырашаецца менавіта ва Украіне. Таму гэта наша вайна таксама”, звяртаюцца беларусы ЗША.

Банк:

Santander Bank Polska S.A.

SWIFT банка:

WBKPPLPP

PLN: IBAN: PL59109025030000000123684276

EUR: IBAN: PL70109025030000000122631919

USD: IBAN: PL81109025030000000121985895

Картка: 5575191805193647

BTC: bc1qtaqyld0a026q079km4xtt3yv6rz5y9ckz24ar3

ETH: 0x80fA8cbB52431F8f1E8A85d537e9B41a6c7B76b6

TRX: TTnMHgy3DGsbQ11wo7XihxHiNfH423o19X

Дадатковая інфармацыя ў тэлеграм-канале: @bielylehijon

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook