Беларусы з’язджаюць на ПМЖ у Літву
Паводле інфармацыі Дэпартамэнта па міграцыі МУС Літвы, колькасць беларусаў, якія з’язджаюць на пастаяннае месца жыхарства ў гэтую балтыйскую дзяржаву, працягвае павялічвацца.
Як адзначылі ў паліцыі, на дадзены момант у Літве пражывае 10 433 беларусы.
Паводле дадзеных статыстыкі, за год колькасць беларусаў, якія з’ехалі ў суседнюю краіну на ПМЖ, павялічылася амаль на чвэрць (24,7%).
Тройку лідараў імігруючых замежнікаў склалі:
украінцы – 15 291 чалавек;
расейцы – 12 391;
беларусы – 10 433.
