«Белавія» адновіць рэйсы па маршруце Менск — Ерэван



Авіякампанія «Белавія» 24 мая адновіць выкананне рэйсаў па маршруце Менск — Ерэван — Менск, паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.

„Ерэван — сталіца і самы буйны горад Арменіі, адзін з самых старажытных гарадоў свету, важны транспартны вузел, культурны і навуковы цэнтр краіны. Ён прывабны выдатнымі відамі гары Арарат, якую можна ўбачыць ужо з аэрапорта „Звартноц”, пачаставацца стравамі адной з самых старажытных кухняў ў Азіі. Таксама для турыстаў з Арменіі гэта выдатная магчымасць дабрацца да Менска прамым рэйсам і азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі нашай краіны”, — пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ” Авіякампанія „Белавія”.

Палёты будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень з вылетам з Менска ў 22.40 у сераду і нядзелю і прыбыццём у міжнародны аэрапорт „Звартноц” на наступны дзень у 02.45 (час мясцовы). Зваротны рэйс з Ерэвана плануецца ажыццяўляць з вылетам у 03:35 па панядзелках і чацвяргах з прылётам ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05:45. Час у палёце складзе 3 гадзіны 10 хвілін. Палёты ў Ерэван плануецца выконваць на паветраных суднах Embraer 175 умяшчальнасцю 76 крэслаў.

Кошт квіткоў па напрамку з Менска ў Ерэван складзе ад 114 еўра, з Ерэвана ў Менск — ад 152 еўра, уключаючы таксы і зборы. Кошт пералёту туды-назад — ад 226 еўра, уключаючы таксы і зборы. Білеты ўжо даступныя ў продажы.

БелаПАН