«Белавія» і Сяргей Міхалок падпісалі пагадненне пра супрацу



Авіякампанія «Белавія» стала афіцыйным перавозчыкам папулярнага беларускага гурта «Ляпіс 98». Пагадненне пра партнёрства ўступіла ў сілу ў чэрвені, як паведамляе прэс-служба кампаніі.

«Супраца „Белавіі” і знакамітага гурта «Ляпіс 98» будзе садзейнічаць не толькі развіццю двух брэндаў, але і дазволіць аб’яднаць намаганні па прыцягненні ўвагі да Беларусі, бо і авіякампанія, і музычны калектыў з’яўляюцца аднымі з самых вядомых брэндаў нашай краіны», — адзначаецца ў паведамленні.

Дзякуючы партнёрству з «Белавія», гурт зможа не толькі пашырыць геаграфію сваіх гастрольных тураў, але таксама знізіць кошт квіткоў на канцэрты на 20%.

«Белавія» будзе прадастаўляць паслугі па арганізацыі пералётаў музыкаў гурта «Brutto» і «Ляпіс 98». У сваю чаргу, музыкі будуць аказваць беларускай авіякампаніі рэкламныя паслугі і садзейнічаць прасоўванню брэнда як у роднай краіне, так і за яе межамі, гаворыцца ў прэс-рэлізе.