„Белавія” можа арганізаваць турыстычны рэйс у КНДР



Вясной наступнага году „Белавія” можа арганізаваць палёт на легендарным Ту-154 у Паўночную Карэю.

Ту-154

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі „Белавія” Ігар Чаргінец, піша БЕЛТА.

„Да нас звярнулася адна з турыстычных фірмаў з просьбай ажыццявіць рэйс у Пхеньян, і мы прапрацоўваем такое пытанне. Ёсць шмат нюансаў – і з атрыманнем віз, і з камерцыйным абгрунтаваннем”, – адзначыў Ігар Чаргінец.

На яго думку, такі рэйс зацікавіць не толькі беларусаў, да палёту праявяць цікавасць і грамадзяне іншых краін. „Хутчэй за ўсё, людзей на гэты рэйс набяруць – для многіх гэта экзотыка, цікавая краіна”, – дадае Чаргінец.