«Белавія» напалову зніжае кошт квіткоў на ўсе рэйсы да канца сакавіка



Акцыя пройдзе 3 і 4 лістапада. Гендырэктар кампаніі Анатоль Гусараў спадзяецца, што гэтым разам квіткі будуць прадавацца без праблем. Нагадаем, увесну гэтага года «Белавія» зладзіла першы такі распродаж квіткоў – і сайт кампаніі не вытрываў наплыву наведвальнікаў.

– Будзем прапаноўваць у продаж на новым сайце нашай авіякампаніі тарыфы на ўсе рэйсы да канца зімовага раскладу – 50% ад мінімальных тарыфаў па ўсіх кірунках.

Акцыя стартуе ў 00:01 3 лістапада па мінскім часе толькі на сайце belavia.by.

Беларускае Радыё Рацыя