Белавія папярэджвае пра магчымую затрымку рэйсаў
Авіякампанія «Белавія» папярэджвае пра магчымую затрымку рэйсаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за кепскіх умоваў надвор’я, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы перавозчыка ў Facebook. Авіякампанія прыносіць пасажырам прабачэнні за пэўныя нязручнасці.
Нагадаем, 30 лістапада ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі. Сіноптыкі прагназуюць мокры снег, туман, галалёд і вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле ont.by
