„Белавія” вярнула самалёт пасля сутыкнення са зграяй птушак



Пасажырскі самалёт авіякампаніі „Белавія” з-за сутыкнення са зграяй птушак вярнуўся ў менскі аэрапорт.

Паводле інфармацыі тэлеканала ОНТ, інцыдэнт здарыўся 20 сакавіка ў 18.05. Boeing 737-500, які накіроўваўся з Мінска ў Санкт-Пецярбург, сутыкнуўся пасля ўзлёту з птушкамі на вышыні прыкладна 150 метраў.

Камандзір экіпажа прыняў рашэнне аб вяртанні ў нацыянальны аэрапорт Мінск. Пасадка прайшла паспяхова. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

belapan.by