Белгідрамет: Беларуская зіма стабільна цяплее
2020 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі з 1881-га году. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела вывучэння зменаў клімату Белгідрамета Наталля Клявец:
– Сярэдняя тэмпература зімы 2019 – 2020 года склала паўтара градуса, што вышэй за кліматычную норму на 5,5 градуса. Такой цёплай зімы на тэрыторыі Беларусі не адзначалася ні разу. Усе тры месяцы зімы былі вельмі цёплымі са станоўчымі сярэднемесячнымі тэмпературамі паветра.
Па словах сіноптыкаў, нягледзячы на марозныя дні ў Беларусі, якія чакаюцца ў перыяд з 15 па 17 студзеня, беларуская зіма захавае тэндэнцыю да пацяплення.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: CTV