Белгідрамет працягнуў яшчэ на дзень штармавое папярэджанне
Белгідрамет працягнуў штармавое папярэджанне ў сувязі з парывістым ветрам да 15—20 метраў за секунду, абвешчаны аранжавы ровень небяспекі.
Сёння днём, 9 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга, паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15—20 м/с.
У нядзелю, 10 сакавіка, у многіх раёнах краіны захаваецца вецер парывамі да 15—20 м/с, раніцай і днём месцамі парывы да 22 м/с.
У Менску 9 сакавіка чакаецца ўзмацненне заходняга, паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15—20 м/с, які захаваецца на працягу сутак 10 сакавіка.
Фота NewsProm.Ru