Белгідрамет зноў папярэдзіў пра навальніцы і шквалісты вецер
Чарговае штармавое папярэджанне распаўсюдзіў Белгідрамет.
Днём 24 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. У Менску таксама прагназуюць навальніцу.
Пры гэтым па-ранейшаму будзе цёпла: ад 22 да 28 градусаў вышэй за нуль (у Менску 24—26 градусаў).
Штармавыя папярэджанні сіноптыкі выпускаюць штодня з 12 ліпеня.
Мінулым днём найбольшая колькасць ападкаў выпала на паўночным захадзе: па 34 мм у Нарачы і Шаркаўшчыне (адпаведна 47 і 45% месячнай нормы), 30 мм у Лынтупах (42%). 1 мм ападкаў роўны 1 л вады на квадратны метр тэрыторыі. БелаПАН
