BELPOL пацвердзіў факт смерці намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама Міхаіла Жука
Арганізацыя BELPOL пацвердзіла факт смерці намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама Міхаіла Жука. Паводле інфармацыі былых сілавікоў, 51-гадовы чыноўнік скончыў жыццё самагубствам. Здарэнне адбылося вечарам 12 ліпеня.
Першым пра смерць чыноўніка паведаміў 13 ліпеня тэлеграм-канал гарадзенскіх праваабаронцаў. Але журналістам не ўдалося атрымаць пацвярджэнне з другой крыніцы. Сёння, 17 ліпеня, былыя сілавікі распавялі некаторыя акалічнасці здарэння.
Паводле іх інфармацыі, цела Міхаіла Жука з агнястрэльным скразным раненнем галавы было знойдзена на парослым хмызняком участку ў Мастах. На месцы здарэння была паляўнічая стрэльба, якая належала загінуламу. У загінулага засталіся жонка і двое дзяцей.
Прыгадаем, што ў гэтым месяцы 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам