BELPOL запусціў новы сайт
Каманда аб’яднання сілавікоў Беларусі BELPOL запускае ўласны сайт belpol.pro. Сайт створаны пры падтрымцы фонду BYSOL.
«Сайт мае дастаткова шырокі функцыянал, што дазволіць нам прымножыць аб’ём інфармацыі, якая прадстаўляецца грамадскасці», – заяўляе BELPOL.
З тэрыторыі Беларусі і Расеі сайт даступны толькі праз VPN. Гэта зроблена ў мэтах бяспекі.
Нагадаем, улетку гэтага года ў аб’яднанні сілавікоў BYPOL адбыўся канфлікт. У выніку яно падзялілася. Юрыдычная назва BYPOL і план „Перамога” засталіся за фондам Аляксандра Азарава. Нязгодныя з Азаравым актывісты сталі называцца BELPOL. Арганізацыі падзялілі сацсеткі. У BYPOL Азарава засталіся сайт і акаўнты ў фэйсбуку і ціктоку, BELPOL атрымаў акаўнты ў тэлеграме, інстаграме і ютубе, паведамляе reform.by.