«Белпошта» абнавіла дызайн упаковак
«Белпошта» прадставіла новы дызайн упакоўкі пасылак – з экаматэрыялу і з нацыянальным арнаментам, піша marketing.by.
Як патлумачылі на прадпрыемстве, на новых скрынак для пасылак нанесеныя адны з самых распаўсюджаных элементаў беларускага арнаменту – «зорка» або «сонца» і «вясновая зямля», якія сімвалізуюць світанак і маладосць. Таксама ў элементах дэкору ўпаковак прысутнічае сегмент арнаменту нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Дызайн створаны спецыялістамі прадпрыемства.
Паштовая тара прадстаўлена ў 5-ці самых запатрабаваных кліентамі РУП «Белпошта» памерах: ад маленькага (165х115х50) да вялікага (600х320х230).
Так упакоўка выглядала раней.