Белпошта адзначае Сусветны дзень пошты



Беларуская пошта адзначае Сусветны дзень пошты, гэтае свята з’явілася ў міжнародным календары ў 1970 годзе, а “сусветны статус” дню надала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

На беларускіх землях паштовая служба з’явілася ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Першы паштовы гасцінец злучыў Варшаву, Беласток, Гародню ды Вільню.

Супрацоўніца пінскага аддзялення сувязі Іна Крыўчэня адзначыла, што вельмі хочацца, каб працаваць у паштовую службу больш прыходзіла моладзі:

– Мы стараемся яе прывабліваць, вялікі аб’ём працы і неабходнасць недзе інтэнсіўна працаваць, недзе затрымацца, недзе прыкласці ўсё сваё старанне. На жаль сучасная моладзь не вельмі прываблівае, мы б вельмі рады былі бачыць больш моладзі ў сваіх шэрагах, бо натуральна патрэбная змена.

Па дадзеным Белпошты на 2013 год у стурктуры дзяржаўнага прадпрыемства працуе каля 28 тысяч грамадзян. У краіне дзейнічае звыш 3 тысяч паштовых аддзяленняў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя